У доме на Альшэўскага ў Мінску затапіла дзесяць кватэр — вада лілася нават з разетак
У ноч на 1 мая ў доме прарвала стаяк.
01.05.2024 / 16:56
Скрыншот відэа: Onliner
У доме нумар 74 па вуліцы Альшэўскага ў Мінску прарвала трубу. У выніку былі затоплены каля дзясятка кватэр на ніжніх паверхах, піша Onliner.
Відавочцы расказваюць, што аварыйная служба доўга не магла трапіць у падвал, каб перакрыць ваду:
«Выклікалі МНС і міліцыю. Уваход у падвал прыйшлося выкрываць балгаркай. Адбывалася гэта ўсё дастаткова доўга, і пакуль ратавальнікі разбіраліся з замком на дзвярах падвала, людзі з пацярпелых кватэр вычэрпвалі ваду каўшамі і рондалямі, выліваючы ў ванны».
Супрацоўнікі службы 115 распавялі, што лопнула труба ЖЭСа. Па іх словах, гаспадары кватэры, адкуль пачаўся патоп, не вінаватыя. У гэтай кватэры пражывае пажылая пара — мужчына і жанчына 70 гадоў.
Чэмпіёнку свету па бегу з перашкодамі выгналі са школьнага стадыёна ў Калодзішчах
Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы
У памочніка Лукашэнкі па агульных пытаннях знайшлі тры кватэры ў Мінску