Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon
«Выратавала каска».
01.05.2024 / 15:30
Паранены Павел Кулажанка з пазыўным «Назгул»
Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале блогер Віталь «Вірус» Кандраценка. «Пашу выратавала каска. Асколачныя ад края каскі ў шчаку», — адзначыў Віталь.
Паўлу Кулажанку 39 гадоў. У Беларусі ён служыў у АМАПе, удзельнічаў у разгоне Плошчы-2010. Але праз год выйграў грын-карту і сыйшоў са службы. У 2020-м падтрымаў рух за свабодныя выбары і далучыўся да самага радыкальнага крыла руху — «Супраціў». Вёў сацсеткі пад нікнэймам Exomon.
Асабліва востра крытыкаваў Штаб Ціханоўскай і звязаныя з ім структуры. Удзельнічаў у некалькіх кааліцыях — ШОС, які стварала Вольга Карач, і сазвонах «змоўшчыкаў», якія выявіліся правакацыяй КДБ (пасля Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў і Юрый Зянковіч атрымалі вялікія тэрміны).
З пачаткам расійскага ўварвання падтрымаў Украіну і далучыўся да Палка Каліноўскага. Узяў пазыўны «Назгул». Пазней Кулажанка перайшоў у тактычную групу «Афіна», дзе зараз служыць кулямётчыкам.
Хто такі былы амапавец Павел Кулажанка, які спрабуе стаць радыкальным палітычным лідарам?
Ці рэальна абмяняць беларускіх палітвязняў на расійскіх ваеннапалонных? Тлумачыць Кабанчук