Яшчэ адзін беларус стаў ахвярай правакатара Комара
Адзін з тэлеграм-каналаў сілавікоў апублікаваў відэа затрымання жыхара Гродна, які меў неасцярожнасць паразмаўляць у чат-рулетцы з вядомым правакатарам Юрыем Комарам.
30.04.2024 / 22:24
Камар прадставіўся гродзенцу жыхаром Украіны і вывеў яго на размовы пра вайну. Суразмоўца правакатара расказаў, што падтрымлівае Полк Каліноўскага, у тым ліку матэрыяльна. У канцы размовы Комар надзеў фуражку НКВД і прапанаваў перадаць прывітанне ябацькам.
У відэа сілавікоў пасля затрымання гродзенец гаворыць, што нідзе не працуе. Яго прымусілі «папрасіць прабачэння ва ўсяго беларускага народа». Таксама гродзенец сказаў, што насамрэч нібыта не пераводзіў грошы палку Каліноўскага.
У якім статусе цяпер знаходзіцца затрыманы, не паведамляецца.
Сілавікі затрымалі 36-гадовага мінчука за выказванні ў чат-рулетцы правакатара Комара
Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы за словы падтрымкі Украіне затрымалі расіяніна