Ці правільна, калі падлетак падае ў суд на бацькоў? У тыктоку разгарэліся бурныя дыскусіі
Абмяркоўвайце!
Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў! Гэтая навіна выклікала бурнае абмеркаванне. Каментатары разышліся ў меркаваннях. А на чыім баку вы?
30.04.2024 / 18:50
Ролік у тыктоку з навіною пра тое, што ў адказ на заўвагу маці і ўмяшальніцтва айчыма апошні падаў на іх у суд і выйграў справу, выклікаў шмат палярных каментароў.
Удакладнім, што айчым, па заключэнні суда, нанёс хлопцу лёгкія цялесныя пашкоджанні — моцна накруціў вуха. Менавіта мужчыну аштрафавалі на 1200 рублёў. У падрыхтоўцы позвы сыну дапамог яго родны бацька.
Ці правільна зрабіў падлетак?
Частка каментатараў лічыць, што дзеці павінны паважаць бацькоў, асуджаюць учынак хлопца і падтрымліваюць метады выхавання айчыма.
Асобныя параўноўваюць учынак хлопца з учынкам Паўліка Марозава, прапануюць бацькам ад яго адмовіцца і аддаць у дзіцячы дом.
Да таго ж, як пішуць у каментарах, штраф будзе выплачаны з бюджэту сям'і, што адаб'ецца і на самім хлопцу.
Некаторыя лічаць, што бацька зрабіў няправільна, умяшаўшыся ў чужую сям'ю, і цяпер, пасля таго, што здарылася, ён павінен узяць хлопца да сябе.
Заўважна, што каментароў у падтрымку хлопца не так і шмат. Людзі дапускаюць, што ў сям'і маглі быць напружаныя, таксічныя адносіны, асуджаюць айчыма, які падняў руку на пасынка.
А якое ваша меркаванне?
Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў!
Жыцьцё і сьмерць Паўліка Марозава
Беларускі Паўлік Марозаў за свае даносы атрымаў пуцёўку ў «Артэк», але і яго лёс склаўся трагічна