Вадзім Кабанчук не будзе балатавацца ў Каардынацыйную раду
Намеснік камандзіра Палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук выбывае з выбараў у Каардынацыйную раду. Ён напісаў у выбарчую камісію заяву пра выхад са спісу «Воля», які ачольвае.
30.04.2024 / 11:27
Новым лідарам спісу стане былы баец ПКК Аляксандр Клачко з пазыўным «Кусь», піша «Еўрарадыё».
Раней Рада камандзіраў ПКК дазволіла добраахвотнікам удзельнічаць у выбарах толькі з умовай паніжэння пасады да жаўнера або сыходу з палка.
Кабанчук, відавочна, паміж паніжэннем, сыходам ці адмовай ад удзелу ў выбарах спыніўся на апошнім варыянце.
Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду
Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады
Да выбараў у Каардынацыйную раду дапусцілі 12 спісаў