Дзе можна пашпіёніць за птушынымі гнёздамі ў інтэрнэце?

Зараз вельмі цікавы час — сезон гнездавання птушак. Так хочацца паназіраць за гэтым чароўным працэсам! Але лепш рабіць гэта анлайн, каб не турбаваць птушак на гнёздах і не прыцягваць да іх увагу драпежнікаў, піша «Дзікая прырода побач».

29.04.2024 / 17:48

Чорны бусел на гняздзе ў Польшчы. Скрыншот з відэа

Падборка стрымаў з птушыных гнёздаў:

Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У дзвюх сем’ях пустэльгаў птушкі ўжо наседжваюць яйкі.

Гняздо белых буслоў у Брэсце. Птушкі прыляцелі гнездавацца 27 сакавіка, на гэты момант у іх ужо 4 яйкі.

Сям’я пугачоў у Эстоніі ўжо гадуе птушанят.

Пара чорных буслоў гняздуецца на вялікім дубе у Польшчы.

У пары арланаў-белахвостаў у Тухольскіх барах (Польшча) птушаняты вылупіліся 2 тыдні таму.

Вялікія сініцы ў штучным гняздзе ў Венгрыі кормяць сваіх семярых птушанят.

Унікальнага белага шпака заўважылі ў Мінску

У Літве стварылі першы ў свеце горад шпакоў. Там можа размясціцца да 1000 птушыных сем'яў

На Палессі згарэла гняздо буслоў

У Гомелі ратавальнікі знялі з даху белага паўліна ФОТАФАКТ

Nashaniva.com