Больш за тысячу грамадзян Таджыкістана трымаюць у маскоўскіх аэрапортах — што здарылася
МЗС Таджыкістана заявіла, на 27 красавіка толькі ў зоне часовага ўтрымання ў маскоўскім аэрапорце Унукава знаходзіліся 954 грамадзяніны Таджыкістана, у тым ліку студэнты расійскіх універсітэтаў. А ўсяго ў маскоўскіх аэрапортах утрымліваюць больш за тысячу іх грамадзян.
28.04.2024 / 22:10
Сітуацыя ў аэрапорце Унукава. Фота: The Insider
Складаная сітуацыя таксама назіраецца ў аэрапортах Жукоўскі, Дамадзедава і Шарамеццева, дзе ў зоне часовага ўтрымання ўтрымліваюць дзясяткі чалавек. МЗС Таджыкістана падкрэслівае, што іх Таджыкістана ўтрымліваюць у неналежных умовах.
Пасля шматгадзіннага чакання на мяжы ў Расію ўсё ж патрапілі 322 грамадзяніны Таджыкістана. Але яшчэ 306 чалавек, паведамляе МЗС Таджыкістана, расійскія ўлады збіраюцца ўключыць у спіс выдвараных.
Увечары 27 красавіка МЗС Таджыкістана тэрмінова заклікаў сваіх грамадзян не ездзіць у Расію.
Масавыя праверкі ў дачыненні да грамадзян Таджыкістана ў Расіі пачалі праводзіць пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе» (у ім абвінавацілі выхадцаў з Таджыкістана).
МЗС Таджыкістана заявіла пра хлусню Патрушава
У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»