Хрэнін пахваліў «мудрую і абачлівую» атаку Ірана на Ізраіль
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін высока ацаніў «мудрую і абачлівую» ракетную атаку Ірана на Ізраіль 13-14 красавіка. Аб гэтым Хрэнін заявіў 27 красавіка на сустрэчы са сваім іранскім калегам Махамадам Рэза Аштыяні на палях канферэнцыі міністраў абароны ШАС у Астане, піша Reform.news са спасылкаю на Tasnim News Agency.
28.04.2024 / 08:44
Сустрэча беларускіх і іранскіх вайскоўцаў. Фота: Tasnim
Хрэнін асудзіў авіяўдар ізраільскага рэжыму па дыпламатычнай місіі Ірана ў Дамаску 1 красавіка як парушэнне міжнароднага права, высока ацаніўшы «мудрую і абачлівую» аперацыю Ірана ў адказ на ізраільскі напад, гаворыцца ў паведамленні.
Міністр абароны Беларусі выказаў гатоўнасць умацоўваць адносіны з Іранам у розных галінах, нягледзячы на заходнія санкцыі.
У сваю чаргу, міністр абароны Ірана брыгадны генерал Махамад Рэза Аштыяні заявіў, што Тэгеран і Мінск падзяляюць погляды па асноўных рэгіянальных і міжнародных праблемах і заўсёды падтрымлівалі пазіцыі і меры адзін аднаго.
«Асудзіўшы генацыд і ваенныя злачынствы ізраільскага рэжыму супраць сектара Газа, а таксама яго фатальны напад на консульскі аддзел іранскага пасольства ў Сірыі, Аштыяні заявіў, што незалежныя дзяржавы, як чакаецца, асудзяць дзёрзкае парушэнне ізраільскім рэжымам міжнароднага права», — гаворыцца ў паведамленні.
Іранскі міністр падкрэсліў высокі патэнцыял дзвюх краін у ваенным і абаронным сектарах, выказаўшы гатоўнасць Тэгерана да больш цеснага супрацоўніцтва з Мінскам.
Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля 1 красавіка нанеслі ракетны ўдар па будынку консульства Ірана ў Дамаску. Загінулі не менш за сем чалавек, у тым ліку камандзір падраздзялення «Аль-Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КСІР) генерал Махамад Рэза Захедзі і генерал Махамад Хадзі Хаджы Рахімі. Ваенная разведка Ізраіля заявіла, што будынак не зʼяўляўся грамадзянскім, а выкарыстоўваўся як вайсковы будынак сіл «Аль-Кудс», якія ўдзельнічалі ў арганізацыі нападаў на Ізраіль.
У адказ Іран з 13 на 14 красавіка нанёс масіраваны ўдар па Ізраілі, выкарыстаўшы сотні дронаў, крылатых і балістычных ракет. Сілы абароны Ізраіля паведамілі аб перахопе падчас начнога нападу 99% выпушчаных па краіне ракет і дронаў.
Іран максімальна наблізіўся да стварэння ядзернай зброі
У Іране прысудзілі да смяротнай кары вядомага рэпера, які ўдзельнічаў у антыўрадавых пратэстах
Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Сціплы