У Пінскім раёне п'яны кіроўца заехаў у аўтобус з пасажырамі
Увечары 25 красавіка кіроўца аўтамабіля Ford сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, у якім ехалі каля 15 пасажыраў. ДТЗ здарылася каля вёскі Церабень у Пінскім раёне, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
26.04.2024 / 20:21
49-гадовы кіроўца аўтамабіля выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся, з-пад капота пайшоў дым. Але, на шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.
Высветлілася, што кіроўца аўтамабіля быў п'яны, экспертыза засведчыла ў яго 2 праміле.
У Пінскім раёне сутыкнуліся чатыры легкавікі, двое загінулых
У Пінску з акна восьмага паверха нехта выкідаў рэчы на людзей і машыны ВІДЭА
У цэнтры Мінска два мікрааўтобусы перакрылі дарогу