Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей
Першая касмічная турыстка Беларусі Марына Васілеўская працягвае раздаваць інтэрв’ю. У перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!» яна адказала на пытанне пра планы на бліжэйшую будучыню.
26.04.2024 / 15:19
Скрыншот відэа ў інстаграме перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!»
Марына паведаміла, што толькі вярнулася з «Зорнага гарадка», дзе праходзіла рэабілітацыю пасля палёту ў космас. Здаецца, цяпер яе галоўная праца будзе ў тым, каб распавядаць пра тое, як Беларусь пры Лукашэнку скарыла космас. Жанчына ўжо нават размаўляе клішэ прапаганды: «Космас наш, таму што час выбраў нас!» (нагадаем, што частка гэтай фразы была слоганам УНС).
— Зараз, канечне, будзе вельмі шмат мерапрыемстваў. Я хачу падзяліцца тым досведам, які атрымала ў космасе за гэты праект, я хачу падзяліцца з людзьмі. Вельмі шмат усяго ёсць расказаць і паказаць. І вядома, я б вельмі жадала працаваць на карысць нашай краіны, нашага народа. Магчыма, нават нешта з касмічнай сферай звязанае, грамадская дзейнасць. Увогуле, я патрыётка сваёй краіны, я люблю родную Беларусь і хачу тут быць і працаваць.
Пытанне, ці паляціць яна ў космас яшчэ раз, вельмі рассмяшыла Марыну.
— Хутчэй за ўсё, не.
Варта адзначыць, што жанчына адэкватна ацэньвае сітуацыю. Кошт дзесяцідзённых прыгод на МКС летась каштаваў для касмічных турыстаў каля $60 мільёнаў. Малаверагодна, што другі раз нехта вырашыць патраціць такую суму на тур для Васілеўскай.
Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай
Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская