Сіноптыкі анансавалі пацяпленне. І ўжо неўзабаве
Праўда, будуць дажджы. Прагноз надвор'я на 25—27 красавіка.
24.04.2024 / 11:22
У чацвер умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца праз заходнія раёны Беларусі на тэрыторыю Латвіі.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу +4..+10°С, максімальная днём складзе ад +8°С па захадзе да +19°С. У Мінску +12°С.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, днём месцамі па ўсходзе навальніцы. Ноччу +1..+7°С, па паўднёвым усходзе краіны да +10°С, месцамі па захадзе Беларусі замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +9..+15°С, па ўсходзе +16..+20°С. У Мінску +13°С і дождж.
У суботу, 27 красавіка, дажджы пройдуць месцамі. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём будзе ад +11°С па паўночным усходзе да +19°С па паўднёвым захадзе Беларусі. У Мінску +16°С.
У нядзелю ў Мінску сонечна +19°С, а на наступным тыдні будзе зноў за +20°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні:
yr.no
Вышыня снегу ў Навагрудку дасягае 4 сантыметраў
У наступныя дні чакаюцца мокры снег, замаразкі і моцны вецер. Калі ўжо нарэшце вернецца вясна?
Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?