Відавочца расказаў, як адбывалася пахаванне забітага айцішніка Зельцара

Прапаведнік і бацька сямі дзяцей Сергій Мельянец, які нядаўна пакінуў Беларусь пасля адбыцця пакутлівых 25 сутак на Акрэсціна перад перспектывай ужо крымінальнага пераследу, у сваім інтэрв'ю «Нашай Ніве» сярод іншага расказаў, як адбывалася пахаванне айцішніка Андрэя Зельцара, які аказаў узброены супраціў сілавікам, што ўварваліся ў ягоную кватэру, і быў імі застрэлены. Паводле яго слоў, «там было самае сумнае пахаванне, якое я бачыў у жыцці».

23.04.2024 / 19:29

Фота: facebook.com/melsergiy

«Сабралася чалавек са сто. Усе ў масках і капюшонах, я не браў тэлефон, толькі ўзяў стары фоцік. Было ясна — гэтыя людзі гатовыя да таго, што іх забяруць, за намі прыглядалі з бусіка без нумароў. Напэўна, сабраліся самыя смелыя людзі Беларусі.

Фота: facebook.com/melsergiy

Стаіць труна, вакол людзі. Стаіць мама ля труны, гладзіць Андрэя па галаве, побач нейкае дзіця. Стаіць бацька-інвалід на мыліцах. Усе маўчаць, толькі мама прыгаворвае «сыночак, сыночак», пачынае расказваць, якім ён быў добрым хлопцам. Святара няма. Метраў за 15 ад нас ідзе іншае пахаванне, там усё як мае быць — і святар адпявае, і людзі моляцца.

Фота: facebook.com/melsergiy

Я думаў, што магу зрабіць, бо проста сэрца разрываецца. Наважыўся, падышоў да мамы Андрэя, і яна дазволіла сказаць пару словаў — што Бог паклаў на сэрца, тое і сказаў. Было жудасна страшна, але хоць нешта. А потым проста паклалі труну ў магілу і без усякага адпявання пахавалі Андрэя», — расказаў Сергій Мельянец.

Фота: facebook.com/melsergiy

Цалкам інтэрв'ю з Сергіем Мельянцом чытайце:

«Сказалі, што мой артыкул — здрада дзяржаве». Пагутарылі з прапаведнікам Мельянцом, які з'ехаў з Беларусі з сямю дзецьмі

Два гады, як загінулі Андрэй Зельцэр і Дзмітрый Федасюк. Як выглядае месца пахавання кадэбэшніка

Азаронак прапануе паставіць бюст кадэбэшніку Федасюку, які загінуў у перастрэлцы з Зельцэрам, і назваць у яго гонар вуліцу

«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

«Пісаў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя выказванні ў адрас Лукашэнкі» — у чым абвінавачваюць журналіста Мажэйку

Nashaniva.com