Чаму дагэтуль ніхто не заняў месца Азарава ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?

Летам мінулага года канфлікт і далейшы раскол каманды «Байпол» прывёў да адстаўкі Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка Кабінета ў аднаўленні правапарадку і законнасці. Яго месца дагэтуль ніхто не заняў. У чым прычына і ці будуць тут усё ж кадравыя перамены?

23.04.2024 / 09:00

Аляксандр Азараў і Святлана Ціханоўская

Як распавяла «Нашай Ніве» Святлана Ціханоўская, чалавека на месца Азарава шукалі рознымі шляхамі, але пакуль пазіцыя застаецца вакантнай:

«Мы чакалі, што Каардынацыйная рада прапануе альтэрнатыўныя кандыдатуры, шукалі самі. Але знайсці чалавека на гэтую пазіцыю не так проста, бо праз рэпрэсіўную палітыку рэжыму гэты чалавек адразу аказваецца пад максімальным ціскам з боку сілавікоў і прапаганды. Плюс — на ім вялікая адказнасць і вялікія чаканні з боку беларусаў. На жаль, у гэтым кантэксце не стаіць чарга кампетэнтных ахвотных».

Пры гэтым, нягледзячы на адсутнасць прамога прадстаўніка, Кабінет працягвае супрацоўнічаць з профільнымі арганізацыямі.

Чытайце таксама:

Аляксандр Азараў — пра крыўду, агентуру, паездку ў Кіеў і сцэнар змены ўлады

«Я не згодны з тэрмінам «раскол». Мацвей Купрэйчык — пра міліцэйскае мінулае, прастытутку Ламбаду ў аддзеле, сітуацыю ў «Байполе» і назву «Белпол»

«Белпол» расказаў, як узламаў экраны па ўсёй Беларусі і як будзе «злаваць дзеда» далей

Nashaniva.com