«Трэба капаць». Лукашэнка спадзяецца, што новы міністр знойдзе яму шмат нафты

Прызначаючы сёння новага міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Масляка, Лукашэнка зноў успомніў пра сваю шматгадовую мару — каб краіна, над якой ён уладарыць, мела вялікія запасы прыродных рэсурсаў. «Я не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты», — заявіў ён.

22.04.2024 / 16:28

«Скажу прама: трэба капаць і шукаць, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Акрамя гэтага, трэба, каб ты прымусіў усіх у гэтым кірунку працаваць. Я не веру, што ў нашых нетрах няма таго, што нам трэба.

Вось калі хоць у нейкай ступені вырашыш гэтую задачу, гэта помнік можна ставіць у любым месцы».

Бачыць ён і шляхі для таго, каб аграмадныя запасы карысных выкапняў усё ж былі адшуканыя ў беларускай зямлі.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі сёння няма канкурэнцыі ў галіне разведкі і здабычы нафты, паколькі «працуе толькі адна кампанія».

«Не мы прыдумалі, [што] канкурэнцыя павінна быць. Трэба больш меркаванняў, больш уражанняў і іншае», — лічыць Лукашэнка.

Беларусь пабудуе ў Мурманску порт для перавалкі грузаў магутнасцю 25-30 млн тон

Лукашэнка прызначыў двух міністраў

Лукашэнка патлумачыў, чаму б'е дровы імпартнымі сякерамі. Адказ вас здзівіць

Nashaniva.com