Аўтобусы і грузавікі з Беларусі пачалі прымаць у «Медніках»
Пропуск быў адноўлены ў 11:25.
18.04.2024 / 12:21
Фота: Памежны камітэт
Аўтобусы і грузавікі з Беларусі пачалі прымаць у літоўскім пункце пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай», з беларускага боку — «Каменны Лог»), які быў закрыты ў выніку пажару.
«Згодна з паведамленнем літоўскага боку, з 11:25 адноўлены пропуск грамадзян, якія едуць у Літву на аўтобусах і грузавых аўтамабілях. На палосах руху легкавога транспарту размешчана спецтэхніка, задзейнічаная ў ліквідацыі наступстваў пажару», — праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
Раней у «Медніках» пачалі афармляць транспартныя сродкі на выезд з Літвы.
Сёння а 02:40 у «Медніках» падчас надгляду аўтамабіля Porshe Cayenne з кантрабанднымі цыгарэтамі здарыўся пажар. Згарэў ангар літоўскіх мытнікаў, а таксама быў пашкоджаны адміністрацыйны будынак.
Уначы згарэў мытны ангар у пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы
Літва часова закрыла пункт пропуску «Меднікі»
Рух праз пагранпераход «Меднікі» з Літвы ў Беларусь адноўлены, з Беларусі — пакуль не
У маі могуць закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы Беларусі і Літвы
Чарга з легкавушак на выезд з Літвы ў Беларусь расцягнулася на тры кіламетры