Памёр мастак Мікола Крукаў
Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў.
15.04.2024 / 09:41
Мікола Крукаў. Фота: Радыё Рацыя
Памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Пра смерць творцы 14 красавіка 2024 года паведаміў гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч у фэйсбуку.
Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».
Мікола Крукаў — адзін з мастакоў, які далучыўся да стварэння пано «Фестывальнае» на тарцы дома па вуліцы Савецкай, 6. Гэтае пано выканана ў тэхніцы сграфіта. Яго стварылі з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур у 2000 годзе паводле эскізаў гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча, піша hrodna.life.
Памёр калісьці вядомы блогер Целагрэйкін