Байдэн заявіў, што Ізраіль і ЗША збілі амаль усе запушчаныя Іранам ракеты
Прэзідэнт ЗША асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам».
14.04.2024 / 06:36
Іранцы скандуюць лозунгі падчас антыізраільскага мітынгу перад пасольствам Вялікабрытаніі ў Тэгеране, 14 красавіка 2024 года. Фота: Vahid Salemi / AP
Ізраіль пры дапамозе амерыканскіх вайскоўцаў збіў амаль усе беспілотнікі і ракеты, якія ў яго бок запусціў Іран, паведаміў прэзідэнт ЗША.
Ён заявіў, што паводле яго ўказання Злучаныя Штаты на мінулым тыдні перакінулі на Блізкі Усход дадатковыя сілы. Дзякуючы гэтаму, а таксама «выключнаму майстэрству амерыканскіх вайскоўцаў», атаку ўдалося адбіць.
Байдэн асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам». Ён паведаміў, што склікае пасяджэнне лідараў-краін G7, каб падрыхтаваць узгоднены дыпламатычны адказ.
Амерыканскія войскі або аб'екты ў рэгіёне не былі атакаваныя падчас удару Тэгерана.
Іран атакаваў Ізраіль 185 ударнымі беспілотнікамі, 36 крылатымі ракетамі і 110 балістычнымі ракетамі
Іарданія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з нападам Ірана на Ізраіль
Байдэн тэрмінова вяртаецца ў Вашынгтон для нарады па Блізкім Усходзе