Марына Васілеўская вярнулася ў Мінск пасля палёту ў космас

Яе ўрачыста сустрэлі ў мінскім аэрапорце.

11.04.2024 / 08:16

Фота: Белавія

Супрацоўнікі «Белавіі» падарылі беларускай касманаўтцы кветкі.

«Марына паказала, што неба — не мяжа, і мы ўпэўненыя ў яе далейшых касмічных дасягненнях! Жадаем зямной радасці, поспехаў і новых захапляльных прыгод», — піша «Белавія» ў сваім тэлеграм-канале.

Марына Васілеўская паляцела ў космас 23 сакавіка (першапачаткова палёт быў акладзены на двое сутак). 25 сакавіка яна прыстыкавалася на Міжнародную касмічную станцыю (МКС), а 6 красавіка вярнулася на Зямлю.

Марына Васілеўская вярнулася на Зямлю. Яна правяла ў космасе 14 сутак

Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Упершыню ў гісторыі беларуска паляцела ў космас

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Nashaniva.com