Сілавікі выпусцілі пашырэнне для браўзэра «Стоп экстрэмізм». Вось чаму яго трэба сцерагчыся

Сілавікі выпусцілі браузэрнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм», прызначанае нібыта для папярэджання карыстальнікаў аб «экстрэмізме» ў інтэрнэце. «Медыязона» выявіла, што ў некаторых карыстальнікаў Windows вызначае ў ім шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, якое збірае інфармацыю пра карыстальніка.

10.04.2024 / 19:42

Праўладны тэлеграм-канал «Інфаінспекцыя» сёння анансаваў браузэрнае пашырэнне «Стоп экстрэмізм». Па словах распрацоўшчыкаў, яно павінна папярэджваць карыстальнікаў, калі яны «выпадкова» заходзяць на рэсурсы, унесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Распрацоўшчыкі пішуць, што пашырэнне працуе ў рэжыме рэальнага часу, скануючы URL-адрасы, якія наведвае карыстальнік, і звяраючы іх з базай даных «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, якая пастаянна абнаўляецца.

Пры ўсталяванні пашырэння «Медыязона» заўважыла, што ў некаторых карыстальнікаў Windows выяўляе ў архіве траян Wacatac.h!ml.

Гэтае шкоднаснае ПЗ можа загружаць і ўсталёўваць на ваш кампутар іншыя шкоднасныя праграмы або запісваць націсканні клавіш для крадзяжу асабістай інфармацыі. Напрыклад, уліковых даных для ўваходу ў сацсетку ці даных банкаўскага рахунку.

Таксама Wacatac дазволіць іншым прыладам атрымаць доступ да вашай прылады і аддалена кіраваць ёй. Пры дапамозе гэтага ваш камп'ютар можа выкарыстоўвацца для правядзення DDoS-нападаў або майнінгу крыптавалют.

Зрэшты, пры больш пільным вывучэнні кода пашырэння «Медыязона» не знайшла падазроных дзеянняў, якія выконвае пашырэнне.

@nashanivanews У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі #лукашенко #беларусь #брест #милициябеларуси #всрб #спецназ #вдв #белорусы #александрлукашенко #новостибеларуси #беларусьновости #беларускаямова ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Месенджары, камеры, жучкі. Як спецслужбы могуць праслухоўваць беларусаў і чаго асцерагацца?

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць 

Nashaniva.com