Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў
9 красавіка адбыўся аўкцыён па продажы кватэры Валерыя Цапкалы. Пачатковы кошт складаў 286 753 рублёў. Да таргоў былі дапушчаныя тры ўдзельнікі. Актыўныя таргі разгарнуліся пасля 18:00. У выніку кватэра была прададзеная за 395 720 рублёў.
09.04.2024 / 23:04
Фота: e-auction.by
Трохпакаёвую кватэру Цапкалаў на вуліцы Чарнышэўскага выстаўлялі на аўкцыён ужо другі раз. У лютым не знайшлося ахвотных яе купіць, а для паўторнага аўкцыёну пачатковая цана ў 358 442,2 рубля была зменшаная на 71 тысячу. У выніку, аднак, кватэру прадалі куды даражэй за тую суму, якая раней нібыта адстрашвала.
Скрын з сайта «БелЮрЗабеспячэння»
На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі
У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт
Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану
«Цапкала меў шанцы стаць значнай персонай у гісторыі Беларусі. Але жыве ў ідэалагемах рускага свету»