Шэсць азіяцкіх краін могуць увесці адзіную візу для турыстаў
Адзіную візу для краін Паўднёва-Усходняй Азіі прапанавалі ўвесці ўлады Тайланда. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
09.04.2024 / 21:59
Фота: Jirawat Plekhongthu / vecteezy.com
З ініцыятывай адзінай візы для шасці краін Паўднёва-Усходняй Азіі выступіў прэм'ер-міністр Тайланда Сетха Тхавісін, адзначыўшы, што такое рашэнне дазволіць прыцягнуць у рэгіён яшчэ больш турыстаў.
Адзіная віза для краін Азіі, калі ўдасца дасягнуць дамоўленасцяў, будзе распаўсюджвацца на Тайланд, Малайзію, Камбоджу, В'етнам, Лаос і М'янму.
Паводле ацэнак экспертаў, за мінулы год сумарна гэтыя турыстычныя напрамкі наведалі каля 70 мільёнаў падарожнікаў. Праўда, больш за палову з іх прыйшлося ўсяго на дзве краіны — Тайланд і Малайзію. Турызм прынёс ім у 2023 годзе 48 млрд даляраў.
Беларус заблукаў у тайландскім лесе, яго шукалі ўсю ноч
Пару з Беларусі выкралі і абрабавалі расіяне ў Тайландзе
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы