Ацяпленне ў Мінску перавялі на мінімум
Сістэма цеплазабеспячэння Мінска пераведзена на мінімальна магчымыя параметры працы.
09.04.2024 / 12:53
Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
«Тэмпература сеткавага цепланосьбіта складае 65-68 градусаў. Гэта мінімальна неабходныя значэнні, якія дазваляюць забяспечыць нагрэў гарачай вады да нарматыўных 50 градусаў», — распавялі на прадпрыемстве.
Адключэнне ацяплення ажыццяўляецца толькі па рашэнні Мінгарвыканкама.
Сацыяльныя аб'екты (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) адключаюць пры ўстанаўленні сярэднясутачнай тэмпературы плюс 10 градусаў, у жыллё — пры плюс 8 градусах на працягу трох сутак запар.
Праўда, на чацвер абяцаюць невялікае пахаладанне. У Мінску чакаецца +13..+14 градусаў.
Ацяпленне пачалі адключаць у буйных гарадах
У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне