Першым абласным цэнтрам, дзе сёлета адключаць ацяпленне ў кватэрах, стаў Гродна. Гэта адбудзецца ў некалькі этапаў пачынаючы з 8 красавіка. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі аблвыканкам, піша БелТА.
Такое рашэнне мясцовыя ўлады прынялі з улікам спрыяльнага прагнозу надвор'я. На працягу найбліжэйшых дзён у рэгіёне ўсталюецца цёплае надвор'е: ад 5 да 13 градусаў вышэй за нуль ноччу і 12-25 градусаў днём.
Аналагічнае рашэнне прыняў і Лідскі райвыканкам. Там 8-9 красавіка таксама адключаюць цяпло ўсюды, акрамя школ і дашкольных дзіцячых устаноў. У адміністрацыйных памяшканнях і на прадпрыемствах Беларусі адключэнні ацяплення пачаліся 2-3 красавіка.
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/340244