Урад Вялікабрытаніі падтрымаў удзел беларусаў і расіянаў у Алімпіядзе
Пры выкананні пэўных умоваў.
09.04.2024 / 12:07
Фота: Michel Euler / AP
Урад Вялікабрытаніі падтрымаў удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы (Францыя) у лісце, накіраваным у Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК), паведамляе The Times.
Паводле інфармацыі крыніцы, у лісце пазначана, што Вялікабрытанія падтрымлівае ўдзел расіянаў і беларусаў у спаборніцтвах у нейтральным статусе пры выкананні ўмоў.
Алімпійскія Гульні 2024 года ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паралімпіяда пройдзе з 28 жніўня па 8 верасня. Раней МАК дапусціў расіянаў і беларусаў на Алімпіяду ў нейтральным статусе.
Пакуль на Алімпіяду ў Парыжы адабраліся 16 беларускіх спартоўцаў. У Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе бралі ўдзел 108 беларусаў.
Беларусь мае пакуль усяго 16 алімпійскіх ліцэнзій
У Расіі спрачаюцца, кім будуць іхнія тэнісісты на Алімпіядзе — «бамжамі» ці «замежнымі агентамі»
Французскі алімпіец смешна зваліўся з трампліна на вачах у Макрона — ВІДЭА