Тактычныя вучэнні з баявой стральбой пройдуць адразу ў чатырох абласцях Беларусі
Вучэнні пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.
09.04.2024 / 08:19
Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Унутраных войскаў
У Беларусі стартуюць брыгадныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой, паведамляе Мінабароны.
Пачынаюцца вучэнні 9 красавіка і завершацца 11 красавіка.
Пройдуць яны на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях у рамках комплекснай праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей беларускіх узброеных сіл.
Падчас вучэнняў падраздзяленні адпрацуюць абарончыя дзеянні, у прыватнасці, адбіццё наступу ўмоўнага праціўніка, знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп, а таксама нанясенне агнявога знішчэння перадавым атрадам праціўніка і агнявую падтрымку войскаў, якія абараняюцца.
Гэта ключавы этап праверкі боегатоўнасці.
«Па выніках праверкі падраздзяленні ацэняць на прадмет здольнасці выконваць задачы па прызначэнні ў розных умовах абстаноўкі», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Да праверкі боегатоўнасці падключыліся танкавыя падраздзяленні
Жыхароў Віцебска папярэдзілі пра абмежаванне руху з-за вучэнняў
Адразу ў чатырох раёнах пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы з Літвой