Еўрапол: у ЕС дзейнічаюць звыш 800 «вельмі небяспечных» крымінальных сетак. У іх шэрагах ёсць і беларусы 

Паліцэйская служба Еўрасаюза апублікавала новую вялікую справаздачу пра дзейнасць арганізаваных злачынных груповак (АЗГ) і колькасці самых небяспечных з іх на тэрыторыі Еўропы. У дакуменце таксама напісана пра беларусаў і тыпы злачынстваў, у якіх тыя былі заўважаны.

06.04.2024 / 22:01

Фота: афіцыйны сайт Еўрапола

Паводле новай справаздачы Еўрапола, на тэрыторыі ЕС цяпер дзейнічае 821 найбольш небяспечная АЗГ з 25 тысячамі ўдзельнікаў, 86% з якіх адмываюць свае даходы ў цалкам легальнай сферы (пераважна праз будаўнічы сектар, сферу паслуг і гандаль нерухомасцю).

Палова з гэтых сетак зарабляе наркагандлем, а частка можа весці свае справы, нават калі ўсё іх кіраўніцтва знаходзіцца ў турме, паведамляе Еўрапол.

Сярод 821 выяўленых небяспечных АЗГ, у прыватнасці, былі адзначаныя:

Акрамя таго, Еўрапол надаў увагу злачынным сеткам з Усходняй Еўропы, у якіх таксама адзначаны ўдзел грамадзян Беларусі.

«Грамадзяне Усходняй Еўропы з Беларусі, Чэхіі, Венгрыі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны звычайна знаходзяцца у складзе тых груповак, дзе дамінуюць украінцы або палякі. 

Крымінальныя сеткі з пераважна ўкраінскім кіраўніцтвам часта складаюцца з польскіх, расійскіх, славацкіх і беларускіх злачынцаў, якія таксама займаюць ключавыя пазіцыі ў гэтых групоўках. У асноўным яны займаюцца кантрабандай тытуню, махлярствам з падаткамі і мытняй, анлайн-махлярствам і незаконным увозам мігрантаў. Часцей за ўсё гэтыя групоўкі дзейнічаюць у Чэхіі, Польшчы, Славакіі, Іспаніі і Украіне.

Што тычыцца сетак з пераважна польскім кіраўніцтвам, то іх асноўная дзейнасць уключае незаконны абарот канабіса, какаіну і розных прэкурсораў, кантрабанду тытуню і махлярства з падаткамі. Яны звычайна працуюць у Бельгіі, Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Славакіі, Іспаніі і Злучаным Каралеўстве», — піша ў сваёй справаздачы Еўрапол.

Паліцэйская служба адзначыла, што іх новы дакумент «моцна дапаможа» супрацьстаянню злачынным групоўкам па ўсёй Еўропе і што ён ўжо быў адпраўлены ўладам краін ЕС.

З поўным зместам дакумента (на англійскай мове) можна азнаёміцца тут.

Чытайце таксама:

Банды 90-х. Як выглядалі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак ШМАТ ФОТА

Кадэбэшнікі спрабуюць вербаваць беларусаў-эмігрантаў праз іх бацькоў — што вядома?

Спявачку Мэрыем затрымлівалі губазікаўцы. «Пасля маімі карткамі расплачваліся два месяцы — амаль 900 еўра»

Nashaniva.com