Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны
Прадстаўнікі НАТА абмяркоўваюць варыянт саступак Кіевам сваіх тэрыторый Расіі ў абмен на гарантыі бяспекі і прыём Украіны ў альянс
05.04.2024 / 14:48
Уладзімір Зяленскі выступае на саміце НАТА ў Вільні ў ліпені 2023 года. Фота: AP / Pavel Golovkin
Як піша выданне La Repubblica, сцэнар спынення вайны, які прадугледжвае саступку Кіевам сваіх часова акупаваных тэрыторый Расіі ў абмен на ўступленне ў НАТА, не гучыць у афіцыйных дыскусіях, але паднімаецца нефармальна і становіцца ўсё больш рэальным, асабліва перад выбарамі ў ЗША.
Як сцвярджае выданне, згодна з планам за Расіяй прапануюць пакінуць Крым і ўсе тэрыторыі, заваяваныя на працягу двух гадоў. А затым зафіксаваць межы і прыняць у НАТА тое, што застанецца Украіне.
Такі варыянт, нагадвае выданне, падобны да таго, што адбылося пасля Другой сусветнай вайны з падзелам Германіі на Усходнюю, падкантрольную СССР, і Заходнюю.
Сцвярджаецца, што такі сцэнар паскорыць вылучэнне дапамогі Кіеву, заблакаванай у Кангрэсе, асабліва перад рэальнай перспектывай вяртання Трампа ў Белы дом.
Пуцін не зацікаўлены цяпер у перамовах з Байдэнам аб перамір'і ці якім-небудзь іншым рашэнні. Ён гэта зробіць з новым ці пераабраным кіраўніком Белага дома. А да гэтага часу яму неабходна ўмацаваць свае стартавыя пазіцыі — заваяваць больш тэрыторый Украіны. Кіеву трэба зрабіць роўна супрацьлеглае.
У сувязі з гэтым, як піша выданне, цяпер неабходна паскорыць дапамогу Украіне, каб яна змагла да пачатку наступнага года захаваць за сабою максімальна магчымую тэрыторыю.
Чытайце яшчэ:
«Капітуляцыя — гэта не мір». Генеральны сакратар НАТА заклікаў працягваць дапамагаць Украіне
Эксперт апісаў тры магчымыя сцэнары ўдзелу салдат НАТА ў вайне ва Украіне
Пуцін пра вайну ва Украіне: Расія абараняе людзей на сваіх тэрыторыях