Пра лётчыкаў, што разбіліся ў Баранавічах, здымуць мастацкі фільм

Здымкі запланаваныя на 2025 год.

05.04.2024 / 11:07

Фота: Мінабароны

У Беларусі здымуць мастацкі фільм, прысвечаны героям Беларусі — ваенным лётчыкам маёру Андрэю Нічыпорчыку і лейтэнанту Мікіту Куканенку.

Сёння прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі правялі першую рабочую нараду, на якой абмеркавалі сцэнар фільма, акцёрскі склад і агульную канцэпцыю здымак.

Фільм носіць працоўную назву «Адно на дваіх». Здымкі запланаваныя на 2025 год, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 мая 2021 года. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу. Андрэй і Мікіта вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў. У лістападзе 2021 года ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.

Чытайце таксама:

У Маладзечне здымаюць расійскае кіно. Гараджанам прапануюць ролі супрацоўнікаў ППС

Выйшаў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Vodblisk святкуе свой першы год

Nashaniva.com