Пасля сутак не выйшаў на волю хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец
Пра тое, што Сергій Мельянец не выйшаў на волю пасля адбыцця прысуджаных яму па адміністрацыйным артыкуле 13 сутак, паведамілі блізкія яму людзі ў сацсетках.
04.04.2024 / 21:22
Сергій Мельянец — хрысціянскі прапаведнік, паэт і выканаўца аўтарскай песні, бацька семярых дзяцей.
Пра ягонае затрыманне стала вядома 20 сакавіка. Мельянца першапачаткова асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 13 сутак арышту, абставіны ягонай справы пакуль невядомыя.
Чытайце таксама:
У Ветцы затрымалі маці чатырох дзяцей
Палітвязня Аляксандра Цялегу, які вярнуўся з Нарыльска, хочуць перавесці на турэмны рэжым