Адзін са старых дотаў пад Ляхавічамі ідэолагі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». Але ён да яе ніякім бокам

На адзін з прапагандысцкіх матэрыялаў дзяржаўнага тэлебачання звярнуў у сацсетках увагу ўраджэнец Ляхавічаў. У сюжэце «Дарога да Перамогі. Партызаны Ляхавіцкага раёна» паказалі стары абарончы жалезабетонны бункер, на сцяне якога выведзеныя лічбы «1941—1945», пяціканцовая зорка і георгіеўская стужка. 

04.04.2024 / 17:54

Гэты жалезабетонным бункер, ці, як іх часта называюць, дот, для многіх пазнавальны. Ён месціцца акурат каля дарогі Ляхавічы-Баранавічы, таму яму і вызначылі ролю прапагандысцкага стэнда. Але вось гістарычная аснова для гэтага — вельмі сумнеўная.

Рэчы у тым, што дот быў пабудаваны яшчэ за польскай уладай: у 1937-1939 гадах падчас стварэння ўмацаванага раёна ўздоўж левага берага Шчары (вядомы як Баранавіцкі ўзмоцнены раён). Канкрэтна гэта ўмацаванне было ўзведзена каля вёскі Дайнякі ў сістэме групы сучасных дотаў на адрэзку Дарава-Лабузы.

Пабудавалі, такім чынам, дот яшчэ ў мірны час, а вось

інфармацыі пра тое, каб доты на гэтым адрэзку неяк выкарыстоўваліся ў якасці абарончых збудаванняў у баявых дзеяннях ў час Другой сусветнай вайны, у надрукаваных даследаваннях няма. Таксама пра гэта не згадвалі і мясцовыя старажылы.

20 гадоў таму доты з гэтай групы збудаванняў мелі, дарэчы, яшчэ цэлыя бронекалпакі, а пасля іх зрэзалі і перавезлі на «Лінію Сталіна». 

Такім чынам, для прапаганды «Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» ідэолагі выкарыстоўваюць аб'ект, які не мае дачынення ні да «Вялікай айчыннай вайны», ні да «Вялікай перамогі», ні нават да савецкага народа.

Чытайце таксама:

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

У Магілёве нішчаць месца пахавання нямецкіх ваеннапалонных

Ад амаль 6000 да 270 рублёў. Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія ідэолагі?

Nashaniva.com