Цела хакеіста Канстанціна Кальцова крэміравалі ў ЗША
Яго прах павінен адправіцца ў Беларусь.
03.04.2024 / 22:29
Канстанцін Кальцоў. Фота: hockey.by
Першы трэнер Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка распавёў новыя падрабязнасці пахавання свайго былога вучня.
Кальцоў памёр у Маямі (Фларыда) 19 сакавіка ва ўзросце 42 гадоў. Паводле версіі паліцыі Маямі, былы хакеіст і трэнер зборнай Беларусі здзейсніў самагубства, выкінуўшыся з акна гатэля.
Ён меўся прысутнічаць на матчах яго каханай Арыны Сабаленкі, але потым з'явілася інфармацыя, што ў іх здарыўся разрыў.
— Яго цела крэміравалі ў Амерыцы. Прах павінны прывезці на радзіму. Пакуль чакаем інфармацыі, калі [гэта здарыцца], — цытуе Астапенку ТАСС.
Чытайце таксама:
Беларускі хакеіст пра Кальцова: Ён прымусіў мяне паверыць у сябе
Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае
«Ён пасварыўся». Першы трэнер Кальцова лічыць, што яго гібель звязаная з сямейнымі праблемамі
Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?