У Палаце прадстаўнікоў стварылі ажно 14 камісій
У Палаце прадстаўнікоў стварылі 14 камісій і прызначылі кіраўнікоў. Камісіі ўзначалілі наступныя дэпутаты.
03.04.2024 / 14:56
Генадзь Ляпешка. Фота: Палата прадстаўнікоў
Марына Лянчэўская — камісію па заканадаўстве,
Валянцін Семяняка — камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце,
Генадзь Ляпешка — камісію па нацыянальнай бяспецы,
Віктар Нікалайкін — камісію па эканамічнай палітыцы,
Васіль Панасюк — камісію па бюджэце і фінансах,
Іван Маркевіч — камісію па аграрнай палітыцы,
Жанна Чарняўская — камісію па экалогіі і прыродакарыстанні,
Мікалай Бузін — камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі,
Ігар Марзалюк — камісію па адукацыі, культуры і навуцы,
Ірына Касцевіч — камісію па працы і сацыяльных пытаннях,
Валерый Малашка — камісію па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы,
Юрый Панфілаў — камісію па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі,
Юрый Наркевіч — камісію па жыллёвай палітыцы — гандлі і будаўніцтве,
Сяргей Рачкоў — камісію па міжнародных справах.
Чытайце таксама:
Дзядзька Азаронка расказаў, чым будзе займацца ў Палаце прадстаўнікоў
Краіна два месяцы без кіраўніка АП. Аказваецца — можна жыць. Але чаму Лукашэнка не прызначае новага?
Абралі новага старшыню Палаты прадстаўнікоў. Адзінагалосна і без інтрыгі