Генерал ФСБ у адстаўцы прагназуе, што ўкраінцам удасца выйсці назад да Азоўскага мора
Як мяркуе генерал Яўгеній Севасцьянаў, Украіна здольная да контратакі і захопу Прычарнамор'я, а магчыма, і часткі Прыазоўя.
03.04.2024 / 13:07
Фота: Celestino Arce NurPhoto via Getty Images
Аб гэтым у інтэрв'ю расійскаму палітыку Канстанціну Баравому, які жыве ў ЗША, заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Барыса Ельцына ў 1996—1998 гадах, начальнік упраўлення КДБ па Маскве і Маскоўскай вобласці пасля путчу ГКЧП у 1991 годзе Яўген Савасцьянаў.
«Найбольш верагоднае развіццё падзей — Украіне ўсё ж атрымаецца адбіцца, атрымаецца завалодаць прычарнаморскай зонай і, можа быць, нават часткай прыазоўскай зоны. З гэтых пазіцый, магчыма, будзе дасягнута спыненне ваенных дзеянняў.
У рамках перамоваў на далёкую будучыню можа пайсці гаворка аб тым, каб, прызнаўшы суверэнітэт Украіны над усёй яе тэрыторыяй, Расія на нейкі тэрмін пагодзіцца арандаваць частку тэрыторый — палову Крыма, частку Данбаса і Луганска.
Яўгеній Севасцьянаў падчас інтэрв'ю. Скрын відэа: borovonovodvo / YouTube
Тым больш сродкаў на аднаўленне Данбаса і Луганска спатрэбіцца нямерана. Я думаю, што тут могуць з задавальненнем перакласці задачу аднаўлення гэтых рэгіёнаў на плечы Расіі», — сказаў Савасцьянаў і дадаў, што ў яго няма сумневаў у тым, што пры паступленні ў дастатковай колькасці ўзбраення Украіне яна вельмі хутка вырашыць праблему паўднёвага фронту.
Чытайце яшчэ:
Украіна нарошчвае вытворчасць уласнай зброі, але ці дастаткова хутка?
Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS
У ЗША сталі менш баяцца, што перадача ATACMS Украіне расцвяліць Пуціна