Беларус паспрабаваў у Маскве знайсці чыстую машыну. Угадайце, чыё аўто гэта было
Беларус у тыктоку пад нікам potternov паспрабаваў знайсці на дарогах Масквы не заляпаную брудам машыну. Вось што ў яго атрымалася.
01.04.2024 / 12:15
На адным відэа аўтару зусім не давялося пабачыць чыстае аўто. «У Маскве на такіх брудных машынах ездзяць! У Мінску такіх так часта не ўбачыш. Ці гэта культура такая, ці агульная дамоўленасць — не ведаю. Едзе і ўвогуле нумара няма па факце», — гаворыць ён.
А ўжо на другім відэа яму ўдалося пабачыць чыстае аўто.
«Я знайшоў чыстую машыну, глядзіце, спераду едзе!» — гаворыць аўтар відэа.
Адзіным чыстым аўто сярод суседзяў аказаўся аўтамабіль з магілёўскімі нумарамі.
Гэта відэа паглядзелі больш за мільён разоў, карыстальнікі пакінулі сотні каментароў.
«Уся справа ў камерах. У Беларусі мала камер за парушэнне ПДР, у Расіі — на кожным слупе, і не мыюць машыны, каб не чытаўся нумар».
«Я з Мінска, і ў нас на паркоўцы здалёку можна зразумець, дзе стаіць машына на расійскіх нумарах — звычайна яны займаюць месцы для інвалідаў».
«У мяне пляменнік піцерскі, калі прыязджае ў Мінск — ён у шоку, калі яму паласу саступаюць)) Кажа — забыўся, якое гэта крутое адчуванне!»
«У нас мужыкі лепш даглядаюць свае машыны, чым сябе».
«Я памятаю ў дзяцінстве, перад паездкай у Мінск, тата абавязкова мыў машыну, бо ў сталіцу едзем», — дзеляцца карыстальнікі.
Чытайце таксама:
Раскамнагляд назваў прычыны блакіроўкі старонкі беларускага артыста Ap$ent на стрымінгах
«Капец. Стыдоба!» Тыкток парвала відэа жанчын каля кававага аўтамата ў Баранавічах