Чалы патлумачыў, чым быў карысны Мясніковіч у час працы з Лукашэнкам

«Яго апарат увасабляў функцыю «абароны ад дурня».

31.03.2024 / 18:43

Міхаіл Мясніковіч. Фота: Fatih Aktas Anadolu Agency Getty Images

У кулінарным ютуб-праекце Мікалая Халезіна «Ператром з Халезіным» рэжысёр разам з эканамістам Сяргеем Чалым разважалі пра беларускія эліты. Чалы згадаў, як на яго вачах ўлада ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах у 1990-х гадах, вярнулася да старых партыйных эліт. На Захадзе гэты перыяд быў неабходны, па словах аналітыка, для таго, каб яны ператварыліся ў сацыял-дэмакратаў.

«Я проста памятаю, як сустрэў у мужчынскай прыбіральні Адміністрацыі прэзідэнта Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча і зразумеў, што рамантычны перыяд працы ў адміністрацыі скончыўся.

Cяргей Чалы. Скрын відэа freekuhar / YouTube

Першае, з чаго я зразумеў, што цяпер усё будзе па-іншаму, гэта калі мне на працоўнае месца прынеслі кніжачку службовых інструкцый таўшчынёй у цалю. Я не ведаю нікога, хто б яе чытаў, але яна была такой таўшчыні. Гэта было зроблена пры Мясніковічы. Ён лічыў, калі гэта не напісана, то і абавязкаў няма. І гэта з яго пункту гледжання павышала эфектыўнасць», — распавядае эканаміст.

Па словах Чалага, прыход у Адміністрацыю Лукашэнкі Мясніковіча  (у кастрычніку 1995 года) азначаў перамогу старой камуністычнай эліты над рамантыкамі першай хвалі.

Сяргей Чалы гаворыць, што высока цэніць ролю Мясніковіча ў час яго работы з Лукашэнкам:

«Гэты чалавек, які выконваў вельмі важную народна-гаспадарчую задачу. Яго апарат увасабляў функцыю «абароны ад дурня». На той момант гэты чалавек валодаў бясспрэчным аўтарытэтам ва ўсёй наменклатуры. Ён выбудаваў сістэму выканання абсалютна ідыёцкіх ідэй Лукашэнкі».

@nashaniva Што будзе, калі памрэ Лукашэнка? Прагноз Чалага #лукашенко #александрлукашенко #пенсионеры #сергейчалый #нашаніва #беларускаямова #беларусь ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Чалы тлумачыць: калі ўказы, распараджэнні, дэкрэты падпісваюцца Лукашэнкам, то пратакол даручэнняў па выніках любой нарады — не.

«Гэта дазваляла часам выкінуць нейкае глупства, часцей перафармуляваць яго па-іншаму, а часам і ўставіць момант, які быў патрэбен», — гаворыць эканаміст.

Чытайце яшчэ:

У Чалага спыталі, калі ён запросіць Шрайбмана на сваё вечаровае шоу

Чалы пра нюансы супрацы Беларусі з Кітаем

Чалы прапанаваў улічваць сацыяльную карыснасць чыноўнікаў

Nashaniva.com