Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне
Праваслаўным святарам у Расіі далі загад штодня чытаць малітвы «Аб Святой Русі». Адпаведны ліст разаслалі з Кіраўніцтва спраў Маскоўскай патрыярхіі.
30.03.2024 / 16:59
Копію ліста апублікаваў канал «Православие и зомби», каментуючы яго так:
«Першы раз мы бачым афіцыйны дакумент, якім рэгулюецца ўнутрыцаркоўная падтрымка вайны. І за невыкананне якога святароў пазбаўляюць сану».
У малітве «Аб Святой Русі» Бога просяць прынесці перамогу рускай зброі. Там ёсць такія словы:
…Боже спасения нашего, призри в милости на смиренныя рабы Твоя, услыши и помилуй нас: се бо брани хотящия ополчишася на Святую Русь, чающе разделити и погубити единый народ ея. Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу».
Раней за адмову чытаць гэтую малітву Руская праваслаўная царква пазбавіла сану протаіерэя Аляксея Умінскага. Яго забаранілі ў служэнні і знялі з настаяцельства ў храме Тройцы ў маскоўскіх Хахлах. Пазней Умінскі быў адноўлены ў сане Канстанцінопальскім патрыярхатам.
Чытайце таксама:
Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»
Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка
Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг