Сергеенка афіцыйна перастаў быць кіраўніком Адміністрацыі
Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі шэраг службовых асоб вызваляюцца ад займаных пасад, піша Пул першага.
29.03.2024 / 11:31
Ігар Сергеенка. Фота: БелТА
Ігар Сергеенка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі ў сувязі з пераходам на выбарчую пасаду службоўцы. Ён стаў старшынёй Палаты прадстаўнікоў, перад гэтым стаўшы дэпутатам.
На той жа падставе вызваленыя ад пасад міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч.
Таксама ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі генерал-маёр Генадзь Лепяшко вызвалены ад пасады начальніка ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь», а генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс — ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Імі прыпынена адпаведна вайсковая служба і служба ў Следчым камітэце ў сувязі з выбраннем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
У адпаведнасці з пунктам 10 артыкула 84 і артыкулам 145 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Маратаеў вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Гомельскага абласнога суда ў сувязі з абраннем на іншую пасаду. Ён таксама выключаны са складу прэзідыума Гомельскага абласнога суда.
Чытайце таксама:
Абралі новага старшыню Палаты прадстаўнікоў. Адзінагалосна і без інтрыгі
Краіна два месяцы без кіраўніка АП. Аказваецца — можна жыць. Але чаму Лукашэнка не прызначае новага?
Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка