Насельніцтва Мінска зноў скарацілася — да 2 мільёнаў усё далей
Белстат апублікаваў звесткі аб колькасці насельніцтва Беларусі па стане на 1 студзеня 2024 года. Цяпер гэта 9 155 978 чалавек. За год лічба зменшылася амаль на 45 тысяч чалавек.
28.03.2024 / 12:04
Прычым насельніцтва скарачаецца і ва ўсіх абласцях, і ў Мінску. У сталіцы цяпер налічылі 1 992 862 чалавекі (-2609 чалавек за год).
Па стане на канец 2019 года (яшчэ да апрацоўкі вынікаў перапісу насельніцтва) лічылася, што ў Мінску жыве 2 020 133 чалавек. Цяпер тая лічба падаецца недасяжнай.
Рэальная колькасць жыхароў яшчэ меншая, бо ў базах улічваюцца і людзі, якія з’ехалі з Беларусі як палітычныя і эканамічныя мігранты, але па-ранейшаму маюць рэгістрацыю ўнутры краіны.
Чытайце таксама:
Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы
Стала вядома, колькі беларусаў нарадзілася ў 2023. Сітуацыя найгоршая за ўвесь час падлікаў