На Віцебшчыне затрымалі групу браканьераў. Яны палявалі нават з верталёта

19 чалавек затрымалі сілавікі з дапамогаю спецназа за браканьерства, незаконны абарот агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

28.03.2024 / 11:04

Паводле МУС, падазраваныя незаконна палявалі з выкарыстаннем верталёта ў Віцебскай вобласці, падчас аднаго з такіх паляванняў забілі чырвонакніжнага бурага мядзведзя.

Пры ператрусах па месцы жыхарства затрыманых канфіскаваныя агнястрэльная зброя, боепрыпасы, спецыяльныя прыстасаванні, аўтатранспарт, якія выкарыстоўвалі пры незаконным паляванні. 

Распачата крымінальная справа за незаконнае паляванне з выкарыстаннем паветранага транспартнага сродку, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

У Гомельскім раёне адстрэл бяздомных сабак даручылі паляўнічым

Харызматычны драпежнік нашых лясоў. Таямніцы беларускай рысі

Nashaniva.com