У цэнтры Мінска прайшоў Крыжовы шлях ФОТАРЭПАРТАЖ
27 сакавіка, у Вялікую сераду, на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшло набажэнства Крыжовага шляху. У нядзелю католікі і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень.
28.03.2024 / 08:59
Удзел у супольнай малітве, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, узялі вернікі з розных парафій сталіцы, а таксама Грэка-каталіцкай царквы на чале з апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, піша catholic.by.
Разважанні да стацый Крыжовага шляху былі падрыхтаваныя адным з вернікаў Залатагорскай парафіі, які разам з пробашчам, ксяндзом канонікам Юрыем Санько вёў набажэнства. Разам са шматлікімі вернікамі ўдзел у ім узялі сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску ксёндз Кшыштаф Сэрока і пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
На чале шэсця, якое праходзіла па тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак, ішла група вернікаў у касцюмах, адзін з якіх, у касцюме Хрыста, нёс вялікі драўляны крыж.
На заканчэнне набажэнства біскуп Касабуцкі блаславіў яго ўдзельнікаў, пасля чаго ўзначаліў у Залатагорскім касцёле цэлебрацыю святой Імшы.
Ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк
Чытайце таксама:
У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?
Стаў вядомы расклад цэлебрацый на Вялікі тыдзень і Вялікдзень у беларускіх супольнасцях у Польшчы
У праваслаўных сёння пачаўся Вялікі пост. Вялікдзень будзе вельмі позна