Грамадства11

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

У Мінскім гарвыканкаме раней заяўлялі, што будаўнічыя работы ў закрытым храме павінны пачацца сёлета ў першым квартале. Да яго канца засталося некалькі дзён, і што з работамі? Пытаннем зацікавілася выданне Katolik.life.

Абяцаныя працы не пачаліся. Паўтара гады, як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску

Прайшло 18 месяцаў з таго часу, як дзверы каталіцкага храма Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла) у Мінску апячатаныя. 25 верасня 2022 года тут апошні раз цэлебравалі святую Імшу. У наступную ноч у храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб тым, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная і ён мае патрэбу ў рамонце.

26 верасня 2022 года касцёл, які наведвалі каля 10 тысяч парафіянаў, закрылі для вернікаў.

З таго часу практычна ніякія работы ў храме не праводзілі, але абяцалі, што яны пачнуцца ў першым квартале 2024 года. Цяпер ідзе апошні тыдзень першага квартала, аднак абяцаныя работы так і не пачаліся, удакладнілі Katolik.life у парафіі. Як сцвярджаюць вернікі, сітуацыя ніяк не змянілася ў апошні час:

«Ніякіх прыкмет пачатку работ пакуль не назіраем, і на гэты конт нам нічога не паведамлялі. Падчас Вялікага посту парафіяне маліліся аб тым, каб гарадскія ўлады захацелі адкрыць для вернікаў касцёл на Вялікдзень».

У кастрычніку 2023 года намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран, нядаўна абраны старшынёй Мінскага гарсавета, заяўляў:

«Рэканструкцыя храма вядзецца па плане, работы не спыняліся ні на адзін дзень, гэта можа пацвердзіць дырэктар КУП «Мінская спадчына» [дзяржпрадпрыемства, якому афіцыйна належыць будынак храма]. Падрыхтаваная праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года павінны пачацца работы ў будынку. Пасля іх завяршэння будзе прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці касцёла».

Такую ж інфармацыю паўтарыла ў лістападзе адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска:

«Праект рэканструкцыі будынка касцёла запушчаны ў працу. Па аб'екце рэканструкцыі распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая праходзіць усе неабходныя ўзгадненні. Пачатак будаўнічых прац плануецца ў 1 квартале 2024 года».

Пасля гэтага ніякай новай інфармацыі афіцыйныя органы не публікавалі.

Каментары1

  • Нейкі сюр
    26.03.2024
    О, рэканструкцыя з прыстасаваннем! Знесці вежу, спрасціць знешнія формы да простакутніка ў плане, цэглу замяніць сілікатнымі блокамі, уставіць шырокія люстэркавыя шыбы з атлівам колеру дзіцяцкай нечаканасці, атынкавайь і пафарбаваць у зялёны колер. Унутры абсталяваць "Табакерку і кропку".

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такія дэдбоды і чаму на іх цяпер у жанчын попыт14

Віцябчук прымацаваў да паветранага шара канапу і паляцеў. Ім ужо зацікавіліся

Лукашэнка прызнаў, што для прымянення ядзернай зброі прыйдзецца праводзіць перамовы з Пуціным3

СБУ затрымала ў Малдове аднаго з ідэолагаў уварвання Расіі ва Украіну7

У беларускім ІТ рэкордны наём і ўсплёск звальненняў5

Навукоўцы стварылі тканіну, якая адаптуецца да надвор'я і тэмпературы чалавека 

На Захадзе распрацавалі дэтэктар, які выяўляе любыя ядзерныя аб'екты на адлегласці да 442 кіламетраў

Раніцай з Беларусі ва Украіну заляцеў незразумелы аб'ект

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Як вяліся таемныя перамовы Байдэна і Пуціна пра вайну ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →