Расія ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі
Паведамляецца пра два прылёты: у школу і пасярод жылых будынкаў. Вядома пра аднаго загінулага і 12 пацярпелых.
27.03.2024 / 18:49
Кіраўнікі горада паведамілі, што па ім упершыню ўдарылі кіраванымі авіябомбамі. Такая зброя з модулямі кіравання і карэкцыі стала надзвычай папулярнай у апошнія месяцы. Бомбы скідаюцца з самалётаў з адлегласці да 50 км, што робіць іх недаступнымі для СПА.
А эфектыўнасць ФАБаў куды вышэйшая за мясныя штурмы. І іх у Расіі даволі шмат.
Чытайце таксама:
Уладзімір Салаўёў назваў белгарадцаў, якія скардзяцца на абстрэлы, жывёламі
Яшчэ дзве авіябомбы скінулі расійскія самалёты на Белгарадскую вобласць