Сабаленка выйшла на свой першы матч пасля гібелі Канстанціна Кальцова ва ўсім чорным
Гуляла беларуская тэнісістка супраць сваёй блізкай сяброўкі Паўлы Бадосы з Іспаніі. Раней тая казала, што ведае абставіны здарэння з Кальцовым у Маямі.
23.03.2024 / 01:33
Арына Сабаленка. Скрыншот з відэа
18 сакавіка стала вядома пра смерць Канстанціна Кальцова на 43-м годзе жыцця. Паліцыя Маямі прыярытэтнай версій лічыць самагубства.
Былая жонка Кальцова Юлія Міхайлава не выключыла, што прычынай смерці стаў няшчасны выпадак.
Арына Сабаленка мела блізкія рамантычныя адносіны з Кальцовым у апошнія гады ягонага жыцця. Але ўжо пасля яго смерці яна напісала ў інстаграме, што апошнім часам яны ўжо не былі разам.
Чытайце таксама:
Былая жонка Кальцова выставіла допіс пра яго. Сабаленка лайкнула
Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае