У Мінску шпіталізавалі жанчыну вагой 300 кілаграмаў

Жанчыне каля сямідзесяці гадоў, нядаўна яна яшчэ магла перасоўвацца самастойна.

22.03.2024 / 08:04

Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дапамаглі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі даставіць у бальніцу пацыентку вагой 300 кг. Пра гэта Мінск-навінам паведаміў галоўны доктар 11-й падстанцыі сталічнай службы «103» Яўген Юдакоў.

Як адзначыў Я.Юдакоў, гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі заключыла дамову з МНС. Так, калі пацыент важыць 150 кг і больш, то, каб даставіць яго ў бальніцу, выклікаюць ратавальнікаў. Калі вага крыху меншая, медыкі выкарыстоўваюць эвакуацыйнае крэсла, якое ездзіць па прыступках.

— Няпроста, вядома, у гэтым выпадку брыгадзе хуткай, але гэта нашмат лягчэй, чым несці 140-кілаграмовага волата на насілках. Акрамя таго, нам дапамагаюць навакольныя: сваякі пацыента, суседзі. У нашай практыцы няшмат такіх хворых, — распавёў галоўны доктар.

Чытайце таксама:

Спартоўка Марына Арзамасава кінула трэнерскую працу, каб ратаваць дачку з цяжкім аўтаімунным захворваннем

«Спорт у таблетцы». Навукоўцы распрацавалі прэпарат, які «замяняе» фізічныя практыкаванні

1100 еўра — за апендыцыт. Беларусы расказалі, як траплялі ў польскія бальніцы са страхоўкай і без яе

Nashaniva.com