Адмянілі яшчэ адзін аўтобусны маршрут, які хадзіў з Беларусі ў Літву
З 1 красавіка прыпыняецца выкананне перавозак пасажыраў па рэгулярным міжнародным маршруце «Барысаў — Вільня». Пра гэта выданню «Мінская праўда» паведамілі ў «Мінаблаўтатрансе».
21.03.2024 / 19:06
На вакзале ў Вільні. Фота ілюстрацыйнае
Прычынай прыпынення перавозак стала заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных стасунках і адсутнасцю звестак пра падаўжэнне тэрміна дзеяння дазволаў літоўскім бокам, заявілі ў ведамстве.
Раней стала вядома, што перасталі выконвацца рэйсы ў Вільню з Баранавічаў. Таксама была зменшана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Беларуссю як беларускімі, так і літоўскімі перавозчыкамі. Адпаведна пачалі павышацца і цэны на квіткі.
Чытайце таксама:
Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»
«Аўтобус быў забіты як на Новы год». Як з паездкамі за мяжу пасля закрыцця двух прапускных пунктаў?