Пра тое, што аўтобусы ў Вільню, якія штодня адпраўляліся з Баранавічаў, больш не ходзяць, піша мясцовае выданне Bar24. З праблемай сутыкнуліся ягоныя чытачы.
Чытачка Bar24 напісала ў сацсетках, што аўтобусы ў Вільню перасталі хадзіць з 1 лютага.
«У мяне муж ездзіць гэтым аўтобусам. Нам трэба было ўчора квіток купіць на люты. І мы не змаглі. Я патэлефанавала ў аўтапарк, мне сказалі, што рэйса наогул няма з 1 лютага. Што не ўхвалілі ўезд, але ідуць перамовы», — напісала гараджанка.
Пры гэтым ніякай афіцыйнай інфармацыі ад аўтапарка аб адмене або прыпыненні рэйсаў на Вільню не было. Але з раскладу міжнародных рэйсаў з сайта аўтапарка аўтобус Баранавічы-Вільня сапраўды знік.
У даведачнай аўтавакзала паведамілі, што рэйсы на Вільню «часова прыпыненыя». Як надоўга і калі іх адновяць, невядома.
Аўтобус па маршруце Баранавічы-Вільня адпраўляўся ад баранавіцкага аўтавакзала кожную раніцу. З 1 лютага павінен быў змяніцца расклад аўтобуса. Аднак у выніку гэты маршрут увогуле адмянілі.
Каментары
Выдатна - .......