Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове
57-гадовага віцебчука злавілі і далі дадатковыя два гады зняволення.
21.03.2024 / 12:49
Раніцай 12 верасня 2023 года ў шклоўскай калоніі №17 адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзін з вязняў спрабаваў уцячы. Незразумела, на якім этапе яго план праваліўся, але ўрэшце мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі калоніі.
57-гадовы жыхар Віцебска адбываў 14-гадовы тэрмін за забойства, гвалт у дачыненні да службовай асобы, а таксама незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі.
Як паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці, за спробу ўцёкаў яму дадалі 2 гады зняволення. Сваю віну вязень прызнаў.
Чытайце таксама:
Забіў куратара ад КДБ, правёў 20 гадоў у турмах — гісторыя жыцця палітэмігранта Сяргея Панамарова
«Трэба навучыцца жыць раслінным жыццём». Філосаф Уладзімір Мацкевіч перанёс у турме аперацыю