Журналіст Ігар Карней у судовай зале ФОТАФАКТ

Прапагандысты пішуць, што журналіста Ігара Карнея судзяць за супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Суд над ім пачаўся ў Мінску.

19.03.2024 / 15:41

Фота: Скрыншот відэа

56-гадовага Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.

Фота: СТБ

Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні (ч.3, арт. 361).

Справу разглядае суддзя Сяргей Кацар. Ігару Карнею пагражае да шасці гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

«Размаўляем на чатырох мовах». Жонка зняволенага журналіста расказала, як абжываецца на новым месцы сярод Атлантыкі

Жонка і дачка арыштаванага журналіста Ігара Карнея з'ехалі ў Партугалію

Словы падтрымкі, якія працуюць, а якія не — меркаванне жонкі затрыманага

Nashaniva.com