У Мінску прадаюць з аўкцыёну вядомую краму канфіскату. Цана пытання — $2,5 мільёна

Краму канфіскату «Ваш выбар» выставілі на таргі. Лот размешчаны на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці.

19.03.2024 / 11:59

Фота: «Яндэкс.Карты»

Крама знаходзіцца на Ігуменскім тракце і належыць гандлёваму дому «Усходні» і ўваходзіць у сетку «Ваш выбар» (складаецца з дзевяці гандлёвых аб'ектаў), якая прадае канфіскаваныя тавары. Асартымент, якім гандлюе сетка, максімальна разнастайны — ад адзення да буйной бытавой тэхнікі.

Стартавы кошт за абсталяванае памяшканне плошчай 2800 кв.м — 8 179 347 рублёў, або $2,5 млн. Аўкцыён будзе на павышэнне, заяўкі плануюць прымаць да 17 красавіка. Таргі пройдуць 19 красавіка.

Акрамя канфіскату, канфіскаванага мытняй, міліцыяй і прыставамі, у крамах сеткі прадаюць звычайныя тавары ад прадпрыемстваў, падведаміла Кіраўніцтва справамі. «Ваш выбар» — не адзіная сетка крамаў канфіскату, якая дзейнічае ў Беларусі.

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко #цепкало #тихановская #светланатихановская #чпбеларусь #беларусьновости #квартира #минск #минсксейчас #продажаквартиры ♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Чытайце таксама:

У Беларусі створаць яшчэ адну сетку крам па продажы арыштаванай маёмасці

У беларускіх канфіскатах прадаюць тры экзатычныя машыны

Вераніка Цапкала — пакупнікам яе канфіскаванай кватэры: «Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!»

Nashaniva.com