Сёння пачынаюць судзіць музыкаў Nizkiz
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка пачынаецца суд над палітзняволенымі музыкамі гурта Nizkiz. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца, піша «Вясна».
19.03.2024 / 10:59
Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня.
Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў межах крымінальнай справы.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі